Долар у Беларусі ў пятніцу ўзяў новую гістарычную вяршыню
Долары, ілюстрацыйнае фота
Курс долара працягвае заваёўваць новыя гістарычныя вяршыні.
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 22 лістапада долар і юань выраслі, а курс расійскага рубля абваліўся на мінімальны паказчык за апошнія 13 месяцаў.
Вынікі валютных таргоў 22 лістапада:
Долары ЗША: 3,4270 (+0,0120 / +0,35%);
Еўра: 3,5928 (не было ўгодаў)
Расійскі рубель: 3,3635 (-0,0292 / -0,86%);
Кітайскі юань: 4,7377 (+0,0263 / +0,56%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.