У Віцебску звольнілі стваральніка антыкавіднай і антыпахмельнай вакцын
Сяргей Бальшакоў
За аднаўленне на працы судзіцца Сяргей Бальшакоў — былы гендырэктар ААТ "БелВітуніфарм". Яго імя ў раскладзе суда Чыгуначнага раёна Віцебска заўважыў паблік "Віцебск, я гуляю".
На сайце прадпрыемства імя Бальшакова знікла з графы "генеральны дырэктар".
Бальшакоў неаднаразова выступаў у падтрымку Лукашэнкі, насіў адпаведныя мерчы, даваў інтэрв'ю прапагандысту Марату Маркаву.
Прадпрыемства "БелВітуніфарм", якім ён кіраваў, было задзейнічанае ў распрацоўцы беларускай вакцыны ад кавіду — яе зарэгістравалі пад канец 2023 года. Таксама кампанія пад кіраўнцітвам Бальшакова распрацоўвала "вакцыну ад запояў" — яна мусіла здымаць сіндромы пахмелля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.