У канцы 2023-га ў Беларусі зарэгістравалі айчынную вакцыну супраць COVID-19
"У прабірцы мы ўчора атрымалі сваю вакцыну — беларускую"
У Беларусі зарэгістравалі айчынную вакцыну супраць COVID-19. Мінздароўя паведамляе, што яе клінічныя выпрабаванні завершаны. Як вядома, пандэмія COVID-19 была аб'яўлена яшчэ вясной 2020-га, а масавая вакцынацыя стартавала ўжо ў канцы года. Пра беларускую вакцыну шмат гаварыў Аляксандр Лукашэнка. "У прабірцы мы ўчора атрымалі сваю вакцыну — беларускую", — заявіў ён яшчэ вясной 2021-га.
Але зрабіць яе хутка не атрымалася. У распрацоўцы вакцыны паўдзельнічалі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, НПЦ "ЛОТИОС", ️БДМУ, ️Гомельскі дзяржаўны медуніверсітэт, РУП "Белмедпрэпараты", РНПЦ трансфузіялогіі і біямедыцынскіх тэхналогій, Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук і ААТ "БелВітуніфарм".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.