У Мінздароўя сказалі, які штам каранавіруса цыркулюе ў Беларусі
Каранавірус, ілюстрацыйнае фота
Сітуацыя з распаўсюдам СOVID-19 у Беларусі з красавіка кантраляваная. Пра гэта ў каментары дзяржаўнаму інфармагенцтву БЕЛТА заявіў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка.
Па яго словах, цяпер у Беларусі, як і ва ўсім свеце, фіксуецца пэўны рост захворвання. У нашай краіне цыркулюе разнавіднасць штаму омікрон — "пірола".
"Каранавірусная інфекцыя не пакідала нас з 2020 года. У цяперашні час у свеце выклікае заклапочанасць цыркуляцыя штаму "пірола", і цяпер назіраецца пэўны ўздым. Гэты штам характарызуецца зніжэннем працягласці інкубацыйнага перыяду: з моманту заражэння да захворвання праходзіць тры дні, пры тым што раней было пяць і больш. Захворванне працякае ў няцяжкай форме", — тлумачыць Тарасенка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.