Мінскі трэнер нелегальна прадаваў стэроіды

Культурызм

Культурызм / pixabay

Мінскага трэнера і ўдзельніка спаборніцтваў па бодзібілдынгу падазраюць у нелегальным продажы стэроідаў, паведамілі ў Следчым камітэце.

Мужчына працуе трэнерам ужо больш за 20 гадоў. Следчыя мяркуюць, што інструктар не аднойчы купляў для сябе моцнадзейныя прэпараты, якія паскараюць сінтэз бялку і дапамагаюць спартсменам набіраць мышачную масу.

А пасля пачаў набываць для кліентаў і знаёмых медыкаменты, якія дазволеныя толькі для продажу ў аптэках. Мужчыну затрымалі. У яго дома следчыя знайшлі больш за 6 тыс. адзінак спартыўных прэпаратаў.

Яго падазраюць паводле ч. 1 арт. 333. Гэты артыкул звязаны з набыццём і захоўваннем моцнадзейных рэчываў, якія не з'яўляюцца наркатычнымі сродкамі. Паводле гэтага артыкула трэнеру можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі. Да яго прымененая мера стрымання ў выглядзе асабістага паручыцельства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі