Ад “шматвектарнасці” і “беларускага Смаленска” да ўдараў па Беларусі ракетамі
Павел Усаў
Каб аргументавана паказаць, што ён з расіянамі “адзін народ”, Лукашэнка нібыта жартам прыгадаў, што Смаленск — старажытны беларускі горад, які стаіць на старажытнай беларускай зямлі. І хоць у гэтым выказванні Лукашэнкі не было нічога ад любімага расіянамі “аднаўлення гістарычнай справядлівасці”, яно вельмі ўзварушыла ўсходніх імперцаў. Як і нібыта дэманстрацыя Лукашэнкам яго “шматвектарнасці” праз вызваленне палітвязняў.
Якія мэты мае Лукашэнка, згадваючы беларускасць Смаленска, і як адарвацца ад расейшчыны і не “праваліцца ў правінцыйнасць”? Ці магчымыя ўдары заходнімі ракетамі па тэрыторыі Беларусі і якія пагрозы гэта нясе? Навошта лукашэнкаўцы працягваюць цырк з кандыдатамі на выбарах і навошта працягваюць валтузню з кіраўніцтвам Лукашэнкі ва УНС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.