За паўтара месяца ў юрыдычныя асобы перарэгістраваліся больш за 400 іпэшнікаў
Калькулятар, ілюстрацыйнае фота
Больш за 400 індывідуальных прадпрымальнікаў з 1 кастрычніка перарэгістраваліся ў юрыдычныя асобы. Такую лічбу назваў міністр эканомікі Юрый Чабатар.
У Беларусі пачаў дзейнічаць абноўлены спіс відаў дзейнасці, дазволеных для ІП і самазанятых. Па тых відах, які не трапілі ў спіс, рэгістрацыя ІП з кастрычніка забароненая. Тыя, хто ўжо мае ІП, павінен перааформіць як юрыдычную асобу. У Мінэканомікі мяркуюць, што змены закрануць каля 20 тысяч ІП.
У асноўным перарэгістроўваюцца прадпрымальнікі, занятыя ў сферы гандлю, грузавога і грамадскага транспарту, а таксама грамадскага харчавання.
"Як мы і задумвалі, больш за палову — гэта тыя, хто сёння заняты ў сферах гандлю, як рознічнага, так і аптовага, а таксама ў сферы грузавога, грамадскага транспарту і ў сферы грамадскага харчавання", — прыводзіць БЕЛТА словы міністра эканомікі.
Апошні тэрмін перарэгістрацыі — 1 студзеня 2026 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.