Локшына і пюрэшкі "Ролтан" вяртаюцца ў Беларусь
Суп з локшынай "Ролтан"
Макароны і пюрэ хуткага прыгатавання "Ролтан" зноў можна купіць у беларускіх крамах. Гэта вынікае з пастановы галоўнай санітарнай доктаркі Беларусі Святланы Нячай.
У кастрычніку ўлады забаранілі "Ролтан" праз бактэрыі кішачнай палачкі, знойдзеныя ў сухім фасаваным бульбяным пюрэ з курыным смаакам "Петра". Гэта стала падставай для забароны ў краіне ўсёй прадукцыі расійскай кампаніі "Марэвен Фуд Сэнтрал".
Пасля гэтага кампанія правяла работу над памылкамі, а ў беларускім Міністэрстве аховы здароўя ўлічылі "доказы, якія сведчаць пералік і эфектыўнасць праведзеных карэкціровачных мерапрыемстваў, стабільнасць працэсаў вытворчасці, захоўвання, транспарціроўкі прадукцыі, а таксама дзейснасці сістэмы кантролю бяспекі і якасці".
Тым не менш, за якасцю пюрэ "Петра" беларускія спецыялісты будуць сачыць цягам года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.