Літва прыдумала, як скараціць чэргі на мяжы перад Новым годам

Фура

Фура / pixabay.com

Урад Літвы абавяжа кіроўцаў велікагрузаў са снежня загадзя рэгістравацца для перасячэння мяжы. Мяркуецца, што такая мера дапаможа скараціць велізарныя чэргі, якія сфармаваліся на беларуска-літоўскай мяжы, піша мясцовае выданне LRT.

Рэгістравацца можна будзе з 1 снежня. Мяркуецца, што фуры змогуць прыязджаць у зону чакання бліжэй да забраніраванага часу і не мучацца ад доўгага чакання ў фізічнай чарзе без камфортных бытавых умоваў. Каб трапіць у электронную чаргу, трэба заплаціць рэгістрацыйны збор.

"Папярэдняя рэгістрацыя ўсёй грузавой тэхнікі ў электроннай чарзе — важная мера для павышэння агульнага ўзроўню бяспекі на мяжы з Беларуссю і Расіяй. І для таго, каб на нашых памежных пунктах больш не ўтвараліся кіламетровыя чэргі з прычэпаў", тлумачаць у Міністэрстве транспарту і камунікацый Літвы.

Паводле звестак ведамства, самыя доўгія чэргі ўтвараюцца на мяжы з Беларуссю ў снежні і красавіку — перад Калядамі і Вялікаднем. Максімальная чарга расцягвалася на 23 кіламетры, у ёй стаялі 900 фур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі