Беларуса на аўто з савецкай сімволікай не пусцілі ў Літву
Аўтамабіль з савецкай сімволікай
Літоўскія памежнікі не прапусцілі праз памежны пункт пропуску Мядзінінкай грамадзяніна Беларусі, піша DELFI.
Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак, 16 снежня. 33-гадовы беларус ехаў на машыне, на лабавым шкле якой была прымацаваная мапа СССР і савецкая сімволіка — серп і молат. Гэта і стала прычынай забароны.
"У Літве законы забараняюць дэманстрацыю сімволікі, такой, як савецкі сімвал сярпа і молата. Пасля таго як памежнікі склалі яму адмову ва ўездзе ў Літву, беларус на аўтамабілі вярнуўся ў сваю краіну", — паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.