Па бібліятэках Беларусі рассылаюць кнігу прапагандысткі Гладкай пра Данбас
Кнігу выдалі на замову Мінінфармацыі
Па бібліятэках Беларусі рассылаюць кнігу прапагандысткі Людмілы Гладкай пра Данбас. Яе называюць "сацыяльна значнай літаратурай". У кнізе аўтарка ўсхваляе расійскіх акупантаў і дэманізуе ўкраінскіх вайскоўцаў, украінскую дзяржаву, краіны Захаду, NATO.
"Урокі Данбаса. Спецыяльны рэпартаж ля лініі фронту" на замову Мінінфармацыі ў 2024 годзе выпусціў выдавецкі дом "Звязда". Гэта не першая падобная кніга прапагандысткі (і яе ўжо нават прынялі ў прарэжымны Саюз пісьменнікаў Беларусі). Гладкая вядомая сваёй "публіцыстыкай" пра апанентаў улады, са здзекамі піша пра палітвязняў, наведвае суды над імі, чапляецца да заходніх дыпламатаў у Курапатах. У 2022-м яна спрычынілася да закрыцця мінскай прыватнай кнігарні "Кнігаўка" выдавецтва "Янушкевіч" і затрымання яе супрацоўнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.