У першы ж дзень працы "Кнігаўкі" ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі

У першы ж дзень працы "Кнігаўкі" ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі

У першы ж дзень працы "Кнігаўкі", кнігарні, адкрытай у Мінску выдавецтвам "Янушкевіч", туды прыйшлі прапагандысты, а пасля і сілавікі з ператрусам.

Прапагандысты Людміла Гладкая з "СБ. Беларусь сегодня" і Рыгор Азаронак з СТБ чапляліся да зместу кніг, задавалі правакацыйныя пытанні, а пасля радасна паведамлялі, што па іх слядах у кнігарню з'явілася міліцыя.

Прыватнае беларускае выдавецтва "Янушкевіч" адкрыла новую кнігарню па вуліцы Змітрака Бядулі, 6. У сакавіку яно засталося без офіса — выдаўцоў папрасілі тэрмінова пакінуць арандаваныя памяшканні.

У кнігарні / Выдавецтва "Янушкевіч"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі