100 гадоў беларускаму кінематографу
У Беларусі збіраюцца здымаць кіно пра вайну
Споўнілася 100 гадоў беларускаму кінематографу. Яго гісторыю адлічваюць ад пастановы "Аб кінавытворчасці", якой у савецкай Беларусі арганізоўвалася "Белдзяржкіно". 17 снежня стала Днём беларускага кіно ў 1994 годзе.
На кінастудыі "Беларусьфільм" знята каля 650 мастацкіх фільмаў, больш за 2000 дакументальных фільмаў і каля 300 мультфільмаў. Самы касавы фільм у гісторыі беларускага кінематографа — "Мяне завуць Арлекіна" Валерыя Рыбарава (1988). У кінатэатрах яго паглядзелі амаль 42 мільёны чалавек.
Еўрарадыё рабіла агляд пра тое, што паказваюць беларускія кінатэатры ва ўмовах вайны і санкцый. У Беларусі пры новым міністры культуры збіраюцца здымаць кіно пра вайну, падзеі ў свеце і звычайных працаўнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.