У Беларусі будуць здымаць кіно пра вайну, падзеі ў свеце і звычайных працаўнікоў

Руслан Чарнецкі і Аляксандр Лукашэнка

Руслан Чарнецкі і Аляксандр Лукашэнка / sb.by

У Беларусі будуць здымаць кіно пра вайну, падзеі ў свеце і звычайных працаўнікоў. Такімі планамі падзяліўся міністр культуры Руслан Чарнецкі, артыст, які пасля прызначэння са сцэны сыходзіць не збіраецца.

"Перамога, тэма вайны — яна асаблівая, — кажа Чарнецкі. — Яна заўсёды на асаблівым рахунку, асабліва ў нас. Пра гэта трэба працягваць здымаць, і мы будзем гэта рабіць".

Яшчэ адна тэма — "актуалізацыя таго, што цяпер у глабальным сэнсе адбываецца ў свеце". Міністр гаворыць, што калі паказаць падзеі на Захадзе, гледачу будзе цікава. Іншая справа, як і што прапаганда вырашыць паказаць.

А далей міністр з настальгіяй прыгадаў савецкія фільмы пра працоўных людзей: "Я заўсёды з вельмі вялікай пашанай, павагай і ўдзячнасцю ставіўся да нашых працаўнікоў: сялянаў, рабочых на заводах, простых працаўнікоў, якія нас кормяць, апранаюць, будуюць для нас дамы, выпускаюць машыны. Вельмі хацелася б расказаць пра працу гэтых людзей".

Дарэчы, беларускія кінематаграфісты ўжо працуюць над нейкім праектам. Чарнецкі думае, што ён "прагрыміць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі