У Беларусі заканадаўча замацавалі дзелавы стыль адзення школьнікаў

Беларускія школьнікі

Беларускія школьнікі / ostrovets.by

У Беларусі заканадаўча замацавалі патрабаванне да навучэнцаў школ прытрымлівацца дзелавога стылю ў адзенні. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які уносіць "комплексныя змены" ў Кодэкс аб адукацыі. Раней праект зменаў ухваліў Нацыянальны сход, а на грамадскае абмеркаванне яго не выносілі. У лістападзе дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней у Мінадукацыі казалі, што дзіця дапусцяць да заняткаў і без школьнай формы, але з бацькамі ў гэтым выпадку будуць "працаваць".

Сярод іншых зменаў — індывідуальныя прадпрымальнікі больш не змогуць рэалізоўваць праграмы дашкольнай і спецыяльнай адукацыі; маладому спецыялісту, якога звольнілі ў сувязі з прызывам у войска, але не накіравалі на службу, гарантуецца ягоная ранейшая пасада на працы; урад будзе мець паўнамоцтвы вызначаць выпадкі пераразмеркавання і перанакіравання на працу маладых спецыялістаў, якія працуюць па размеркаванні.

"У дакумент уключаны нормы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці, якасці і даступнасці адукацыі, пашырэнне дзяржаўнай абароны навучэнцаў, маладых спецыялістаў і сацыяльна неабароненых катэгорый дзяцей і моладзі, а таксама на ўзмацненне адказнасці суб'ектаў адукацыйных адносін", — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі