У Крычаве праблемы з асвятленнем: "Дзеці ў школу ідуць... ліхтарыкамі свецяць"

"Мы што, у XVIII стагоддзі жывем?", — спытаў у прысутных кіраўнік Крычава

"Мы што, у XVIII стагоддзі жывем?", — спытаў у прысутных кіраўнік Крычава / krichevlive.by

Старшыня Крычаўскага райвыканкама (Магілёўская вобласць) Андрэй Седукоў на яго чарговым пасяджэнні раскрытыкаваў камунальнікаў і даішнікаў. "Месяц б'емся, каб горад свяціўся, і нічога, — цытуе яго словы раённая газета. — Сам праязджаў, паказваў вуліцы, дзе няма асвятлення. Колькі падымаць гэтае пытанне? У пячонках ужо вулічнае асвятленне…".

Па словах кіраўніка, на Піянерскай вуліцы "дзеці ў школу ідуць... ліхтарыкамі свецяць". "Мы што, у XVIII стагоддзі жывем?", — спытаў ён у прысутных.

Седукоў запатрабаваў ад камунальных службаў наладзіць асвятленне на вуліцах горада ў самыя кароткія тэрміны, а ад ДАІ — "жорстка прыцягваць да адказнасці за адсутнасць такога, асабліва на пешаходных пераходах". Даішнікі паабяцалі прыцягваць камунальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці. А кіраўнік прадпрыемства "Камунальнік" сказаў, што на вырашэнне праблемы з асвятленнем у Крычаве патрэбныя два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі