Лекар раіць, як падчас галалёду пешаходу пазбегнуць траўмы

Асабліва ўразлівыя ў галалёд пенсіянеры

Асабліва ўразлівыя ў галалёд пенсіянеры / minsknews.by

У Мінску за некалькі дзён снежня ў 6-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска звярнуліся каля 30 пацярпелых ад галалёду. 15 чалавек з траўмамі шпіталізавана (летась таксама было шмат пацярпелых), піша minsknews.by.

Статыстыка сведчыць, што жыхары Беларусі штогод атрымліваюць каля 700 тысяч траўмаў. З іх галалёдныя складаюць 20%.

Галоўны пазаштатны траўматолаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Віктар Аносаў раіць, як у такіх умовах пешаходу пазбегнуць траўмы. Найперш трэба мяняць стыль перамяшчэння —"хадзіць асцярожна, павольна і акуратна". Інакш можна атрымаць тыповую галалёдную траўму — вывіх ці пералом.

Лекар кажа, што "пажадана навучыцца правільна падаць". "Паслізнуўшыся, трэба згрупавацца: падціснуць падбародак да грудзей, каб не стукнуцца патыліцай, не выстаўляць наперад рукі, — расказвае Аносаў. — Інакш магчымыя пераломы...".

Асабліва ўразлівыя ў галалёд пенсіянеры. З-за зніжанай хуткасці рэакцыі яны рызыкуюць атрымаць страшную траўму — пералом шыйкі сцягна. Таму траўматолаг ім рэкамендуе апранаць зімовы абутак з фіксацыяй галёнкаступнёвага сустава і на шнуроўцы. Яшчэ адзін варыянт — наклеіць на падэшву лейкапластыр. А самым крэатыўным з'яўляюцца боты з шыпамі, якія высоўваюцца з падэшвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі