Вірус SARS-CoV-2 мае лабараторнае паходжанне — Кангрэс ЗША

Медык у спецкасцюме, ілюстрацыйнае фота

Медык у спецкасцюме, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Пасля двухгадовага расследавання прычын з'яўлення SARS-CoV-2 Кангрэс ЗША апублікаваў даклад на 520 старонак. У ім сцвярджаецца лабараторнае паходжанне віруса, які выклікаў пандэмію кавіду, перадае DW.

Адзін з падкамітэтаў камітэта Палаты прадстаўнікоў па наглядзе і падсправаздачнасці прыйшоў да высновы, што хутчэй за ўсё вірус стаў вынікам уцечкі з "лабараторыі або падчас даследаванняў" ва Уханьскім інстытуце вірусалогіі. У дакладзе сцвярджаецца, што віруса мае такія біялагічныя характарыстыкі, якіх няма ў прыродзе.

Таксама ў дакуменце гаворыцца, што Нацыянальныя інстытуты аховы здароўя ЗША фінансавалі спрэчныя даследаванні ва Уханьскім інстытуце. Падчас гэтых даследаванняў функцыі вірусаў узмацняліся — такім чынам меркавалася выявіць спосабы барацьбы з імі.

Даследчыкі ў лабараторыі заразіліся падобным вірусам увосень 2019 года. Гэта адбылося за некалькі месяцаў выяўлення віруса на харчовым рынку ва Ухані, гаворыцца ў справаздачы.

Разглядаюць аўтары дакумента і меры па барацьбе з пандэміяй. На іх думку, лакдаўн у ЗША прынёс эканоміцы і здароўю амерыканцаў больш шкоды, чым карысці. А адмененыя школьныя заняткі ў доўгатэрміновай перспектыве адмоўна паўплываюць на развіццё падлеткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі