Мінчукі сталі менш ужываць хлеба

Але больш агародніны і бахчавых / pixabay.com
У 2024 годзе сярэдні жыхар Мінска з’еў на 2,4 % больш агародніны і бахчавых у параўнанні з 2023 годам, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.
У сярэднім адзін мінчук таксама спажыў больш:
малака і малочных прадуктаў — на 1,7 %
мяса і мясных прадуктаў — на 1,2 %
садавіны і ягад — на 1,2 %
яек — на 0,8 %
Спажыванне хлеба і хлебапрадуктаў знізілася на 3,2 %.
На ранейшым узроўні засталося спажыванне рыбы і рыбнай прадукцыі, расліннага алею, маргарыну і іншых тлушчаў, бульбы, цукру і кандытарскіх вырабаў.
У 2024 годзе мінчукі з’елі нямала прадуктаў, вырашчаных на сваіх участках або атрыманых у падарунак.
Вось якая іх доля ў агульным спажыванні:
Бульба — амаль 30% (у 2023 годзе было 30,8%)
Агародніна і бахчавыя — 28%
Садавіна і ягады — 17% (у 2023-м — 15,8%)
Яйкі — амаль 6%
Рыба і морапрадукты — 4,4%
Мяса і мясныя вырабы — 2%
Малочныя прадукты — каля 0,6%
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.