Адкрыццё консульства РФ у былой польскай школе МЗС Польшчы назвала правакацыяй

Адкрыццё расійскага консульства ў Гродне / t.me/pul4region
Няўмелай правакацыяй назвалі ў МЗС Польшчы размяшчэнне генконсульства РФ у Гродне ў будынку ліквідаванай арганізацыі "Польска Мацеж Школьна".
"Гэта няўмелая правакацыя. Аднак мы не плануем афіцыйнага пратэсту з гэтай нагоды", — цытуе радыёстанцыя RMF24 выказванне прадстаўніка польскага МЗС.
Раней паведамлялася, што Генеральнае консульства Расіі ў Гродне адкрылася па новым адрасе — вуліца Гараднічанская, 40. Раней у гэтым будынку размяшчаліся грамадская арганізацыя польскай меншасці "Польска Мацеж школьна" і грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі, дзе вывучалі польскую мову. Таксама пры "Мацежы" працавала бібліятэка, універсітэт трэцяга ўзросту для пажылых людзей, клуб жанчын "Гараднянка" ды іншыя ініцыятывы. У 2022 годзе грамадскую арганізацыю ліквідавалі, а будынак канфіскавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.