Вынікі прэзідэнцкіх выбараў анулявалі ў Румыніі
Калін Джарджэску
У Румыніі анулявалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Гэта зрабіў Канстытуцыйны суд за два дні да другога тура. Будуць прызначаныя новыя.
У першым туры перамог ультраправы кандыдат-папуліст і прыхільнік Пуціна Калін Джарджэску.
А напярэдадні адмены вынікаў выбараў спецслужбы з дазволу прэзідэнта Клаўса Яханіса апублікавалі дакумент пра ўплыў Крамля на вынікі выбараў. Джарджэску набраў папулярнасць дзякуючы 25 тысячам ботаў у TikTok і Telegram.
Джарджэску меў нізкі перадвыбарчы рэйтынг, але нечакана стаў лідатарм першага тура. Яго саперніцай выступала Алена Ласконі з ліберальнай партыі "Саюз выратавання Румыніі": яна заняла другое месца ў першым туры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.