Дактары, навукоўцы, выкладчыкі: каго Лукашэнка вінаваціць у праблемах Беларусі
У праблемах Беларусі вінаватыя нават прапагандысты
Беларуская прапаганда не перастае трубіць пра тое, як добра і стабільна жыць пры рэжыме Лукашэнкі. Калі ён, не дай Бог, адыдзе, у краіне наступіць поўны бардак, пастаянна нагадваюць нам праўладныя тэлеграм-каналы.
Тым часам сам Лукашэнка жыццём у Беларусі відавочна незадаволены. Мяркуючы з яго сістэматычнай крытыкі ў адрас працаўнікоў медыцыны, адукацыі, культуры і многіх іншых сфер, бардак у Беларусі наступіў менавіта пры ім. Ну а вінаватыя, як заўсёды, вядома ж, усе вакол, толькі не ён.
Перагледзеўшы некаторыя выступы Лукашэнкі за 2024 год, Еўрарадыё высветліла, што канкрэтна яго не задавальняе ў яго ж уласнай сістэме і каго ён у гэтым абвінавачвае.
Не кінематограф, а ганьба!
— З усіх мастацтваў для нас найважнейшым з'яўляецца кіно. І тое, што адбываецца ў нашым кінематографе — гэта проста ганьба, — заявіў Лукашэнка, прызначаючы новым міністрам культуры актора Руслана Чарнецкага. — Гэта недапушчальна. Мы скаціліся, мы сталі горш выглядаць да таго савецкага перыяду, калі надавалі сур'ёзную ўвагу кінематографу. Не скажу, што мы ў гэтым не зацікаўленыя, але чамусьці ўсе хочуць мець грошы, але на выхадзе не хочуць пагадзіцца з тым, што трэба мець добры фільм, карціну добрую. Звярніце на гэта самую сур'ёзную ўвагу.
У недахопе медыкаў вінаватыя самі дактары
У красавіку падчас рабочай паездкі ў Гродна Лукашэнка вельмі своеасабліва пракаментаваў сітуацыю з недахопам медыцынскіх работнікаў. У гэтым вінаватыя самі дактары.
У тым, што моладзь не хоча вучыцца ў Беларусі, вінаватыя ідэолагі і выкладчыкі
Яшчэ ў лютым гэтага года, кажучы пра адукацыю ў Беларусі, Лукашэнка раскрытыкаваў ідэалагічную і выхаваўчую працу з моладдзю.
— Скажу проста: вы першыя адказваеце за нацыянальную бяспеку і несяце адказнасць за захаванне суверэнітэту краіны.
Ён заявіў, што самі выкладчыкі не заўсёды патрыёты, чаго тады патрабаваць ад студэнтаў.
Нагадваючы, што дзяржава ўкладае велізарныя грошы ў сістэму адукацыі, Лукашэнка падкрэсліў:
— Падрыхтоўка няпрофільных спецыялістаў, нізкая замацоўвальнасць на першым працоўным месцы, адыход з прафесіі — гэта недазваляльная раскоша для нашай дзяржавы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.