Высокі ўзровень: што сустрэчы ў Брусэлі даюць карыснага беларусам — эфір
Анатоль Лябедзька
Тэма Беларусі ў тым ці іншым выглядзе застаецца ў фокусе і заходніх палітыкаў, і заходняга грамадства. У тым ліку дзякуючы таму, што, да прыкладу, у структуры таго ж Еўрапарламента ёсць і дакладчык па Беларусі, і дэлегацыя ЕП па Беларусі. Ёсць групы “За дэмакратычную Беларусь” у значнай колькасці парламентаў краін ЕС, ужо не кажучы пра спецдакладчыка па Беларусі ад ААН і гэтак далей. Вось толькі вынікі іх працы не заўсёды навідавоку. Калі яны ўвогуле ёсць…
Як прайшоў “Беларускі тыдзень” у Еўрапарламенце і якія адметныя сустрэчы адбыліся на яго “палях”? Чым займаецца дэлегацыя ЕП па Беларусі і якія вынікі працы шматлікіх парламенцкіх груп? Ці ёсць карысць ад працы сябраў Каардынацыйнай рады ў ПА Савеце Еўропы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў 17:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.