Страхі Лукашэнкі: ад Украіны і Грузіі да Сірыі і… беларускіх гісторыкаў — эфір
Аляксандр Фрыдман
Прапаганду і ідэолагаў (цікава, што ўцямнай ідэалогіі ў рэжыму няма, а ідэолагаў у краіне як вошай на сабаку ці сілавікоў) перыядычна падрывае, калі ў медыяпрасторы з’яўляюцца выказванні альбо погляды на гісторыю, адметныя ад прапісных у афіцыйных падручніках. Найперш гэта тычыцца перыяду Другой сусветнай вайны альбо часоў адразу пасля яе. Вось і папулярызатар гісторыі Цімафей Акудовіч трапіў пад іх пільнае вока. А якія наступствы магчымыя для Беларусі ад размяшчэння на яе тэрыторыі расійскага “Арэшніка” ці як падзеі ў Сірыі ўплываюць на Лукашэнку — гэта прапаганду мала цікавіць.
Што рэальна стаіць за жаданнем Лукашэнкі атрымаць “Арэшнік” і якія пагрозы сам факт такога размяшчэння можа несці? Ці ўплываюць падзеі ў Сірыі на наш рэгіён і якім чынам яны могуць закрануць Лукашэнку? Чаму прапаганда так зацята накідваецца на гісторыкаў, якія выказваюць сваё меркаванне наконт тых ці іншых гістарычных падзей? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.