Крушэнні танкераў у Керчанскім праліве пагражаюць экалагічнай катастрофай
Крушэнне танкераў у Керчанскім праліве
Крушэнні расійскіх танкераў і разліў нафтапрадуктаў у Керчанскім праліве пагражаюць экалагічнай катастрофай. Так кажуць у Greenpeace.
"У цяперашніх умовах надвор'я разліў будзе вельмі цяжка лакалізаваць. Калі сыравіну вынесе на бераг, гэта прывядзе да забруджвання берагавой лініі, якое будзе вельмі цяжка ачысціць. <...> Улічваючы магчымыя сур'ёзныя экалагічныя наступствы, пасля выратавання экіпажа варта засяродзіцца на мінімізацыі далейшага разліву, калі гэта магчыма", — цытуе кіраўніка Даследчых лабараторый Greenpeace Пола Джонсана "Новая-Еўропа".
Танкеры "Валганафта-212" і "Валганафта-239", якія пацярпелі крушэнні 15 снежня, належалі "Раснафце" і дастаўлялі ў порт "Каўказ" мазут і нафтавае паліва. Кожны карабель (абодва — узростам больш за 50 гадоў) мог перавозіць да пяці тысяч тон нафтапрадуктаў. Калі ўсе яны выльюцца, аварыя "будзе адной з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у акваторыі Чорнага мора".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.