Сёння 90 гадоў магло б споўніцца Станіславу Шушкевічу
Станіслаў Шушкевіч
Сёння 90 гадоў магло б споўніцца Станіславу Шушкевічу — першаму кіраўніку незалежнай Беларусі. 8 снежня 1991 года менавіта Шушкевіч з беларускага боку падпісаў Белавежскія пагадненні, якія паклалі канец Савецкаму Саюзу.
"Ён стварыў падмурак незалежнасці нашай Радзімы і ўсе жыццё працаваў, каб ператварыць Беларусь у свабодную і дэмакратычную краіну... Бачанне Шушкевічам Беларусі як еўрапейскай краіны, якая жыве паводле дэмакратычных каштоўнасцяў, натхняе нас і сёння", — так з нагоды гадавіны Шушкевіча выказалася Святлана Ціханоўская.
Станіслава Шушкевіча не стала ўночы з 3 на 4 траўня 2022 года. Яму было 87 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.