Мінгарвыканкам адказаў на просьбу ўсталяваць помнік Станіславу Шушкевічу

Станіслаў Шушкевіч / Еўрарадыё
Станіслаў Шушкевіч / Еўрарадыё

Мінгарвыканкам адказаў на петыцыю грамадзян з просьбай усталяваць у Мінску помнік Станіславу Шушкевічу. Пад зваротам падпісаліся больш за 2,5 тысячы чалавек.

Станіслаў Шушкевіч уключаны ў спіс вядомых "дзеячаў, імёны якіх прапанаваны для прысваення найменняў састаўным частках Мінска", гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Арцёма Цурана.

Па яго словах, зварот будзе прыняты пад увагу пры назве новых вуліц. Але заявак на прысваенне найменняў новым вуліцам няма.

Што датычыцца ўстаноўкі помніка, то "у бюджэце Мінска сродкі на стварэнне і ўстаноўку помнікаў не прадугледжаны".

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр у пачатку траўня. Чыноўнікі праігнаравалі развітанне з палітыкам, але развітацца з ім у Кафедральны касцёл Мінска прыйшло шмат людзей. Улада таксама не дала дазвол пахаваць Шушкевіча на Усходніх могілках.

"Звязваліся і з адміністрацыяй прэзідэнта, і з Менгарвыканкамам. Усе чакалі рашэння. Але месца на Усходніх могілках нам не далі",расказвала пазней жонка палітыка Ірына Шушкевіч. Урэшце першага кіраўніка незалежнай Беларусі пахавалі на Паўночных могілках — недалёка ад сваякоў.

Мингорисполком ответил на просьбу установить памятник Станиславу Шушкевичу
Мингорисполком ответил на просьбу установить памятник Станиславу Шушкевичу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі