Лукашэнка збіраў Саўбез, зацвердзілі "задуму абароны дзяржавы"
У чацвер Аляксандр Лукашэнка збіраў сілавікоў
12 снежня Аляксандр Лукашэнка збіраў Саўбез, была зацверджаная "задума абароны дзяржавы" на 2026-2030 гады. Міністр абароны Віктар Хрэнін кажа, што яе распрацавалі "на падставе глыбокага аналізу і падзей па выніках каляровай рэвалюцыі 2020 года" і вайны ва Украіне.
"Наша мэта — стварыць умовы недапушчэння ваеннай агрэсіі і ўцягвання нашай краіны ў вайну, — цытуе словы Хрэніна прэс-служба Мінабароны. — А ў выпадку, калі гэта адбудзецца — даць надзейны адпор".
Лукашэнка на нарадзе гаварыў, што будуць рабіцца "пэўныя папераджальныя дзеянні" ў дачыненні "верагодных праціўнікаў і сапернікаў". Ён зноў заклікаў сілавікоў не самазаспакойвацца і згадваў пра 2020 год. А таксама сказаў, што ў ЗША і NATO "дасведчаныя людзі з велізарнай сілішчай". "Мы бачым іх агрэсіўныя дзеянні, накіраваныя, перш за ўсё, на дэстабілізацыю абстаноўкі ўнутры Беларусі", — цытуе словы дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча БЕЛТА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.