“Закідаем “Арэшнікам”: прапаганда Лукашэнкі спрабуе палохаць Захад — эфір
Іван Ступак
Абяцанне Пуціна паставіць у Беларусі ракету класа “аналагаў няма” з лясной мянушкай “Арэшнік”справакавала бязмежны выбух гераізма ў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. Імгненна была намаляваная мапа з пералікам еўрапейскіх “цэнтраў прыняцця рашэнняў” і часам падлёту да іх расійскіх “Арэшнікаў”, размешчаных у Брэсце. “Эксперты” на “сур’ёзных шчах” пачалі абмяркоўваць, куды найперш варта ўдарыць: па Кіеве, Варшаве, Вільні ці Парыжы. Маўляў, чаго баяцца, дамову ж з Пуціным пра гарантыі бяспекі Лукашэнка падпісаў, сваіх канапных ваяроў “дзядзя Вова” ядзерным парасонам прыкрые.
Ці варта разлічваць, што ядзерная зброя ці той жа “Арэшнік” будуць размешчаныя ў Беларусі, і ў каго будзе чырвоная кнопка? Ці можна верыць лукашэнкаўскім генералам, якія расказваюць пра “Беларусь, якая нікому не пагражае”, і з боку якой Польшчы не варта нічога небяспечнага чакаць? Якія пагрозы для беларускага грамадства і Беларусі прыхаваныя ў падпісанай Лукашэнкам дамове аб гарантыях бяспекі і якую ролю ў падзеях у Сірыі адыграла Украіна (і якую ролю тыя падзеі адыграюць у нашым рэгіёне)? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.