Сярод папулярных страваў беларускай кухні нечакана аказаўся... журэк

Журэк, ён жа жур

Журэк, ён жа жур / Сацсеткі

Сярод папулярных страваў беларускай кухні нечакана аказаўся... журэк! Не, мы не ставім пад сумнеў тое, што жур — старадаўняя беларуская страва. Проста гатуюць яго ў Беларусі не тое, каб дужа часта.

Іншыя папулярныя беларускія стравы: дранікі, халаднік, сырнікі і мачанка з верашчакай. Гэта вынікае са штогадовага каталога-рэйтынгу партала TasteAtlas.

Рэйтынг гэтага года (2024/2025) заснаваны на 477287 водгуках на 15478 страваў свету. На першым месцы сярод кухань свету Грэцыя з сярэднім балам 4,6. На другім — Італія (4,59), на трэцім — Мексіка з рэйтынгам 4,52.

Беларусь — на 75 месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі