Генсакратар NATO заклікае рыхтавацца да вайны з Расіяй праз пяць гадоў

Марк Рутэ

Марк Рутэ / Еўрарадыё

Праз чатыры-пяць гадоў Еўропа можа непасрэдна сутыкнуцца за расійскай агрэсіяй. Пра гэта заявіў генсакратар NATO Марк Рутэ, выступаючы ў Бруселі.

Ён назваў недастатковымі цяперашнія намаганні па ўмацаванні абароны. "Мы не гатовыя да таго, што можа чакаць нас праз чатыры-пяць гадоў. Тое, што цяпер адбываецца ва Украіне, можа адбыцца і з намі", — перадае Deutsche Welle яго словы.

Генсакратар NATO адзначыў, што на гэты момант непасрэднай ваеннай пагрозы з боку Расіі няма. Але, на яго думку, Крэмль рыхтуецца да доўгатэрміновай канфрантацыі з Украінай і заходнімі краінамі.

Марк Рутэ прапанаваў павялічыць вайсковыя выдаткі краін-чальцоў NATO. Ён мяркуе, што гэта адзіны спосаб пазбегнуць буйной вайны на тэрыторыі краін альянсу: "Калі мы не будзем выдаткоўваць больш цяпер, каб прадухіліць вайну, дык пазней заплацім значна больш — не мільярды, а трыльёны еўра. І гэта калі мы наогул пераможам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі