ЕС унясе ў "чорны спіс" 26 чалавек з Беларусі і дзве арганізацыі

Новыя санкцыі ЕС

Новыя санкцыі ЕС / Reuters

16 снежня Еўрасаюз увядзе новыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У "чорны спіс" унясуць 26 чалавек з Беларусі і дзве арганізацыі. Пад новыя санкцыі Бруселя трапяць пераважна суддзі і бізнесмены. Пра гэта ў пятніцу піша журналіст Рыкард Ёзвяк, які рэгулярна публікуе навіны пра планы ўвядзення новых санкцый супраць Беларусі і Расіі.

DW удакладняе, што ў панядзелак міністры замежных спраў краін ЕС абмяркуюць новы пакет санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Будуць абмяркоўвацца новыя кандыдаты на ўнясенне ў санкцыйны спіс.

Суддзі і бізнесмены і раней траплялі пад санкцыі. Некаторыя бізнесмены, звязаныя з рэжымам Лукашэнкі, нават спрабавалі зняць санкцыі праз суд ЕС. Нядаўна стала вядома, што Народнае антыкрызіснае ўпраўленне сабрала дасье на 40 беларускіх суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя прысуды. Яны перададзеныя для ўключэння ў найбліжэйшыя санкцыйныя пакеты Еўрасаюза.

Чарговы пакет санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ЕС прыняў 29 чэрвеня 2024 года. Абмежаванні ўведзеныя ў адказ на ўдзел беларускага боку ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі