За 5 дзён у Беларусі па палітычных крымінальных справах судзілі 82 чалавекі

У Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі

У Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі

За 5 дзён (з 9 да 13 снежня) у Беларусі па палітычных крымінальных справах судзілі 82 чалавекі. Яны праходзілі па 52 справах (12 з іх разглядаліся ў закрытым рэжыме). Найбольш распаўсюджаны артыкул — 342 КК: "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Гэта 23 справы і 43 чалавекі. Не менш за 9 чалавек судзілі за "здраду дзяржаве". Журналісту-палітвязню Ігару Карнею прысудзілі яшчэ 8 месяцаў калоніі, паведамляюць праваабаронцы.

Таксама на гэтым тыдні было разгледжана 18 апеляцый на ранейшыя прысуды, звязаныя з палітычнымі справамі. Па ўсёй краіне ў палітычных судах прымала ўдзел як мінімум 45 суддзяў. Трое з іх (Алена Шылько з Мінскага гарадскога суда, Сяргей Багінскі з Гомельскага абласнога суда і Міхаіл Макарэвіч з Мінскага гарсуда) паспелі разглеледзець па дзве палітычныя справы.

У лістападзе ў нашай краіне праваабаронцы зафіксавалі 671 факт рэпрэсій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі