Аслабляць санкцыі ў абмен на вызваленне палітвязняў заклікае сястра Калеснікавай
Таццяна Хоміч (злева) у Еўрапарламенце
Сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай прапануе аслабляць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў абмен на вызваленне палітвязняў.
Пра гэта Таццяна Хоміч заявіла ў Еўрапейскім парламенце падчас Дзён Беларусі у Бруселі, паведамляе тг-канал прыхільнікаў Віктара Бабарыкі.
На яе думку, дыпламатычныя намаганні і міжнародная падтрымка па вызваленні палітвязняў даюць плён. Хоміч нагадала, што сёлета па сямі памілаваннях былі вызваленыя 207 палітвязняў. Гэта яна назвала сігналам, на які трэба адказаць каардынаванымі дзеяннямі, каб працэс працягваўся.
Хоміч прапанавала наступныя крокі:
— вітаць кожнае вызваленне як важнае гуманітарнае дасягненне;
— умацаваць дыпламатычныя намаганні для далейшых вызваленняў палівязняў і пошуку рашэнняў;
— выкарыстоўваць гнуткія і стратэгічныя падыходы, у тым ліку аслабленне санкцый, калі гэта дапаможа гуманітарным высілкам.
Раней Еўрарадыё расказвала, што большасць санкцый, уведзеных супраць рэжыму Лукашэнкі, не былі звязаныя з палітвязнямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.