16-гадовую навучэнку каледжа знайшлі ў "неадэкватным стане", яе чакае суд

Навучэнка ўжыла наркотыкі (ілюстрацыйнае фота) / prokuratura.gov.by
16-гадовую навучэнку мінскага каледжа знайшлі ў прыбіральні ў "неадэкватным стане", яе чакае суд. Ёй інкрымінаваныя "незаконныя без мэты збыту набыццё, захоўванне і перавозка псіхатропных рэчываў", паведамляе пракуратура Фрунзенскага раёна сталіцы.
Па версіі следства, дзяўчына была ў гасцях у сябра, дзе пазнаёмілася з мужчынам, "які займаўся продажам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў". Ён прапанаваў набыць альфа-PVP, змешчанае ў шпрыц. Непаўналетнія пагадзілася, частку забароненага рэчыва яны ўжылі. А раніцай у каледжы навучэнка "зліла частку вадкасці са шпрыца ў ракавіну і дадала ў яго таблеткі, якія ёй выпісваў лекар-псіхіятр і лекар-нарколаг" (так яна "хацела палегчыць свой стан"). Тым часам яе адсутнасць на занятках заўважылі і пачалі шукаць, знайшлі ў прыбіральні, выклікалі "хуткую".
Была распачатая крымінальная справа. Да суда дзяўчына будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.