З'явіўся сайт, прысвечаны памяці мастака і палітвязня Алеся Пушкіна

Алесь Пушкін

Алесь Пушкін

З'явіўся сайт, прысвечаны памяці мастака і палітвязня Алеся Пушкіна, які быў асуджаны лукашэнкаўскім рэжымам і загінуў за кратамі. На ім змешчана інфармацыя пра яго жыццё і творчасць, пра выставы і фільмы, мерапрыемствы, прысвечаныя яму. На alespushkin.com ёсць таксама і ўспаміны.

Алесь Пушкін знаходзіўся ў зняволенні з сакавіка 2021 года. 30 сакавіка 2022-га яго асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Мастака прызналі вінаватым у "наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб" і ў "здзеку з дзяржаўных сімвалаў". Падставай для абвінавачанняў сталі карціны з цыклу "Беларускі супраціў" (у прыватнасці, партрэт беларускага антысавецкага партызана Яўгена Жыхара) і перфоманс, які ён правёў у Кіеве. Вяртаючыся з Украіны ў Беларусь, Пушкін ведаў, што на яго на радзіме пачалі крымінальную справу.

У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023-га году Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. У палітвязня была прабадная язва. Своечасовую медыцынскую дапамогу яму ў зняволенні не аказалі, у рэанімацыю ён трапіў у цяжкім стане.

Першы арышт Пушкіна быў у 1988 годзе, у савецкія часы, за ўдзел у мітынгу на Дзяды. У 1999-м мастак правёў свой самы вядомы перфоманс — "Гной для прэзідэнта": ён прыкаціў да Адміністрацыі прэзідэнта ў Мінску тачку з гноем, вываліў яго, зверху паклаў партрэт Лукашэнкі і праткнуў яго віламі.

У 2019-м Алесь Пушкін быў госцем праграмы Еўрарадыё "Ідэя Х".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі