Васьміметровую скульптуру барона Мюнхгаўзена паставілі ў Бярозе

Скульптура Мюнхгаўзена ў Бярозе

Скульптура Мюнхгаўзена ў Бярозе / 1pr.by

Васьміметровая скульптура барона Мюнхгаўзена з'явілася ў Бярозе, піша сайт "Першы".

Яе паставілі на ўездзе ў бярозаўскі парк-гатэль "32.05" на мінулых выходных. Для памяншэння паруснасці прыкладна палова скульптуры зробленая ў "ажурным стылі", гэта значыць сабраная з металічных кольцаў.

Вядомы літаратурны персанаж стаў тварам парк-гатэля. Дарэчы, яго назва расшыфроўваецца як "32 траўня" — дзень, які вынайшаў Мюнхгаўзен. Сцены асноўнага гатэльнага будынка таксама шчодра ўпрыгожаныя карцінамі з выявай Мюнхгаўзена.

На фота можна пабачыць, наколькі маленькім выглядае чалавек побач з гэтай велізарнай фігурай "самага сумленнага ў свеце".

Васьміметровую скульптуру барона Мюнхгаўзена паставілі ў Бярозе
Скульптура Мюнхгаўзена ў Бярозе / 1pr.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі