У Мінску адкрылі выставу з карцінамі ў гонар расійскіх акупантаў Украіны

Выстава "Сцяг перамогі" ў нацыянальным мастацкім музеі / soyuz.by
У Нацыянальным мастацкім музеі ў мінску 29 студзеня адбылося афіцыйнае адкрыццё перасоўнай выставы "Сцяг перамогі".
Выстава прысвечаная 80-годдзю заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Аднак сярод карцін на тэму вайны з фашыстамі ёсць і некалькі твораў, прысвечаных цяперашняй вайне Расіі супраць Украіны. На адным з партрэтаў — у мужчыны на рукаве нашыўка з літарай Z, на другой карціне — аўтамат перавязаны георгіеўскай стужкай.
Арганізатарам выставы з'яўляюцца Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў і грамадскае аб’яднанне "Рускае культурна-асветніцкае таварыства". Летась гэтую выставу ўжо паказвалі ў Музеі гісторыі Магілёва і ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.