Рэстаўрацыяй карцін Марка Шагала ў Беларусі займаўся зваршчык — "Белсат"

97-гадовы Марк Шагал на рэтраспектыве сваіх карцін, 6 ліпеня 1984 года 

97-гадовы Марк Шагал на рэтраспектыве сваіх карцін, 6 ліпеня 1984 года  / Pierre Vauthey/Sygma/Sygma праз Getty Images

У лукашэнкаўскай рэзідэнцыі "Заслаўе" ёсць некалькі карцін Марка Шагала, пра якія не ведаюць нават беларускія мастацтвазнаўцы. Пра гэта тэлеканал "Белсат" даведаўся з дапамогай "Кіберпартызанаў", якія прадаставілі запісы размоваў супрацоўнікаў "Дыпсэрвісу".

"Дыпсэрвіс" — дзяржаўная ўстанова, якая займаецца арганізацыяй афіцыйных прыёмаў і абслугоўвае дыпламатычны корпус. У 2021-м яе супрацоўнікі нібыта арганізавалі рэстаўрацыю твораў Шагала.

У Беларусі ёсць некалькі карцін Шагала ў калекцыі "Белгазпрамбанку". Самыя першыя малюнкі мастака захоўваюцца ў віцебскім музеі, а больш за тры сотні графічных работаў — у Арт-цэнтры Марка Шагала.

14 чэрвеня 2021 года першы намеснік кіраўніка "Дыпсэрвісу", былы контрразведчык КДБ Максім Юдзін тэлефануе свайму калегу Уладзіміру Клімаву, былому генконсулу Беларусі ў Даўгаўпілсе. Ён пытае, дзе знаходзяцца рэстаўраваныя карціны Шагала. Даведаўшыся, што яны ў Заслаўі, цікавіцца, ці можна пабачыць ступень іх гатоўнасці.

"Так, але яна не вельмі высокая, бо мужчына, які імі займаецца, ён жа накіраваны 16-га чысла на курсы зваршчыкаў. Таму пасля абеду ён толькі прыязджае і трошкі карцінамі, трошкі працай сваёй займаецца. Вось я таму сёння і казаў, каб, калі можна, трохі тэрмін павялічыць", — адказвае Клімаў.

З далейшых размоваў Юдзіна з іншымі высвятляецца, што на рэстаўрацыю твораў Шагала "Дыпсэрвісу" далі 14 дзён. Аляксандр Раткевіч, які раней працаваў маляром і тынкаром, выпрасіў яшчэ два дадатковыя тыдні.

Рэстаўрацыяй карцін Марка Шагала ў Беларусі займаўся зваршчык — "Белсат"
Марк Шагал "Над горадам"

Гаворка ідзе пра накладанне грунту і фарбы ў некалькі слаёў. У ананімным каментары "Белсату" беларускі мастацтвазнаўца кажа, што для такіх работаў мала і месяца: "Калі гэта не нейкая вельмі сур'ёзная, а бягучая рэстаўрацыя, то я б сказаў, патрэбна тры-чатыры месяцы — толькі на нанясенне і высыханне прафзаклейкі, якая потым стаіць у максімальна кантраляваных кліматычных умовах".

15 чэрвеня 2021 года Юдзін абмяркоўваў рэстаўрацыю карцін Шагала па тэлефоне з сваёй жонкай. Тамара Юдзіна працавала начальніцай складу вайсковай часці 2007.

МЮ: Долбо** решил, бл***, под***нуть: типа сколько картин у наc отремонтировано? Бл***, он долбо**! Нах** тебе эти картины? Рембрандт это, или Ван Гог, или что?
ТЮ: А зачем их ремонтировать?
МЮ: Они валялись на Фрунзе в подвале, потому что нах** никому не нужные! [На гэтай вуліцы размяшчаецца "Дыпсэрвіс Хол".]
ТЮ: И они будут валяться до тех пор, или кому-то там отдадите, деньги... (неразборліва).
МЮ: Ты понимаешь... Это что, художественная ценность? Это бредятина, левой рукой нарисованная кем-то, бл***, там.

Далей Юдзін перажывае, што дагэтуль не праполатая бахча — гэта важней за карціны.

Пакуль складана зразумець, ішла гаворка пра сапраўды арыгінальныя творы Шагала ці пра нейкія рэпрадукцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі