У Жлобіне за "распаўсюд экстрэмізму" будуць судзіць цэлае прадпрыемства
Крама прадпрыемства
Унікальны выпадак суда за "распаўсюд экстрэмізму" рыхтуецца ў Гомельскай вобласці, заўважыла "Гомельская Вясна".
На 19 снежня ў судзе Жлобінскага раёна запланаваны судовы працэс супраць прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Студыя мэблі Дом 5". Прадпрыемства вінавацяць паводле часткі 2 артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне ці перавозка з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі). Весці працэс будзе суддзя Святлана Рубахава.
Звычайна па гэтым артыкуле судзяць беларусаў за падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы, якія рэжым Лукашэнкі абвясціў "экстрэмісцкімі". Ім прысуджаюць штрафы ці суткі.
Юрыдычнай асобе паводле гэтага пртыкула пагражае штраф ад 100 да 500 базавых велічыняў (на сёння гэта 4000 — 20 000 рублёў) з канфіскацыяй прадмета ці прыладаў, праз якія адбываўся "распаўсюд экстрэмізму", або без канфіскацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.