Уначы ў суботу ў Беларусі будзе да 11 градусаў марозу

Снежаньскі вечар

Снежаньскі вечар / t.me/rechitsa_city_by/

У суботу, 14 снежня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Снег і слабая завіруха чакаюцца толькі на поўначы краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 да -11 градусаў (у Мінску — ад -6 да -8), у дзённыя гадзіны — ад -5 да +1 (у сталіцы — ад -2 да -4).

У нядзелю ападкі (снег, мокры снег, на Брэстчыне — з дажджом) прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі. Уначы будзе 1-8 марозу, удзень — ад -4 да +2. У панядзелак ападкаў стане менш. Калі ў начныя гадзіны чакаецца ад -6 да +1, дык у дзённыя гадзіны — 1-8 цяпла.

Уначы ў суботу ў Беларусі будзе да 11 градусаў марозу
vk.com/belgidromet
Уначы ў суботу ў Беларусі будзе да 11 градусаў марозу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі