У чацвер у Беларусі будзе слабая завея, а ў пятніцу пахаладае
Дарога, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 12 снежня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Удзень на большай частцы тэрыторыі прагназуецца кароткачасовы снег, мокры снег, слабая завея. Уначы ў асобных раёнах па поўдні краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд. На дарогах месцамі будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны, удзень — парывісты, месцамі — моцны парывісты, да 15-17 метраў за секунду.
Тэрмометры пакажуць уначы 0...-6, удзень будзе ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла.
У пятніцу, 13 снежня, таксама будзе воблачна з праясненнямі, але пахаладае. Уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовы снег і слабая завея, а ўдзень будзе пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні парывісты. Уначы на большай частцы тэрыторыі, адзень на ўсходзе краіны чакаецца моцны парывісты вецер.
Уначы тэрмометры пакажуць 4-9 градусаў марозу, удзень будзе 1-7 ніжэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.