Мокры снег і галалёд чакаюць беларусаў у выходныя
Снег, ілюстрацыйнае фота
У суботу, 7 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У многіх раёнах пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Як і напярэдадні, месцамі прагназуецца галалёд, слабы туман, на асобных участках дарог краіны — галалёдзіца. Зранку і ўдзень месцамі па ўсходзе чакаецца наліпанне мокрага снегу. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 0...-5, удзень будзе ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.
У нядзелю, 8 снежня, чакаецца хмарнае надвор'е, часам — ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах краіны прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе ўсходняй чвэрці, умераны, месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+3, удзень прагназуецца -1...+5.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.