У Беларусі пагражаюць датычным да сайта электронных калектыўных зваротаў

Пагрозы з'явіліся ў тг-каналах, блізкіх да сілавікоў (ілюстрацыйнае фота)

Пагрозы з'явіліся ў тг-каналах, блізкіх да сілавікоў (ілюстрацыйнае фота)

У Беларусі пагражаюць датычным да сайта электронных калектыўных зваротаў petitions.by. Супраць іх, а таксама "да прадукцыі ўсёй сеткі "петыцый", у бліжэйшы час абяцаюць "прыняць меры ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь", паведамляюць праваабаронцы.

Пагрозы з'явіліся ў тг-каналах, блізкіх да сілавікоў. Яны сцвярджаюць, што асабістыя даныя беларусаў "выкарыстоўваюцца для спам-рассылак у розныя дзяржаўныя органы і ўстановы, спадзеючыся паказаць "масавасць" хвалюючага пытання, тым самым падстаўляючы пад пільную ўвагу сілавікоў".

Калектыўныя петыцыі — адна з нешматлікіх магчымасцяў беларусаў дагрукацца да чыноўнікаў і атрымаць адказ на важныя пытанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі