Беларусы троляць пракуратуру: пакаяцца ёй складана — сайт заблакаваны за мяжой

Пакаяцца не так проста / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Пакаяцца не так проста / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларусы стварылі петыцыю на імя генпракурора Андрэя Шведа пад назвай "Патрабуем разблакаваць сайт Генпракуратуры для беларусаў за мяжой!" Гэта рэакцыя на стварэнне камісіі па вяртанні тых, хто з'ехаў з Беларусі. Каб пакаяцца і папрасіцца дадому, трэба падаць заяўку на сайце Генпракуратуры. Але яе сайт заблакаваны з Беларусі.

На думку Уладзіміра Кавалкіна, стваральніка платформы Petitions.by, дзе з'явіўся зварот, петыцыя падобная на тролінг. Яшчэ яна цікавая тым, што яе напісаў штучны інтэлект.

Еўрарадыё даведалася, што гаворыцца ў петыцыі і як на яе рэагуюць беларусы.
 

“Павысіць празрыстасць і справаздачнасць Генпракуратуры”

Белорусы троллят прокуратуру: покаяться ей сложно — сайт заблокирован за рубежом
Так выглядае сайт Генпракуратуры, калі заходзіць за мяжой / petitionsby.site

Здагадацца, што петыцыю напісаў не чалавек, бадай, вельмі складана. Вось яе частка:

…Гэтая камісія адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні бяспекі і дабрабыту нашых грамадзян, якія жадаюць вярнуцца ў Беларусь з-за мяжы.

Мы разумеем, што недаступнасць вэб-сайта Генпракуратуры з-за мяжы можа быць выклікана рознымі прычынамі... Аднак, незалежна ад прычыны, гэтая сітуацыя стварыла значны бар'ер для мяне і многіх іншых грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой і маюць патрэбу ў дапамозе.

Белорусы троллят прокуратуру: покаяться ей сложно — сайт заблокирован за рубежом
Петыцыя з'явілася 8 лютага. Днём 9 лютага набралася 43 подпісы / petitionsby.site

Суразмоўца адзначае, што людзям гэтая тэма цікавая.

Людзі ідуць, падпісваюць, людзям пацешна. Насамрэч петыцыя — яскравы прыклад эзопавай мовы, калі фармальна выдаецца афіцыйны тэкст, а паміж радкоў людзі дэманструюць сваё стаўленне да рэжыму Лукашэнкі такім чынам.

І гэта вельмі цікава выяўляе ўсю сутнасць беларускага дзяржкіравання. Калі замест рэальных спраў усе гэтыя палітыкі і так званыя чыноўнікі займаюцца прафанацыяй. Яны ствараюць нейкія камісіі, якія павінны працаваць, але цалкам забываюць, што іх сайты для людзей, якія павінны скарыстацца інфармацыяй, закрытыя. Людзі ў прынцыпе гэтым скарыстацца не могуць.

Уся гісторыя з вяртаннем на радзіму тых, хто нібыта памыліўся — выключна піяр-акцыя, каб выставіць Лукашэнку і яго чыноўнікаў у высакародным святле, упэўнены эксперт. Ці варта тады весціся і раскручваць гэтую тэму?

На самой справе зразумела, што ні на якую сустрэчу людзям яны ісці не збіраюцца. Лішнім доказам з'яўляецца тое, што людзі, якія ў прынцыпе маглі б ім напісаць зварот або заяву, не могуць зайсці на сайт. Гэта значыць, яны гэтую ініцыятыву зрабілі выключна для сябе і для стварэння прапагандысцкага вобразу ў тэлевізары, а не для таго, каб гэта працавала ў рэальным жыцці.

Я бачу, што гэта абсалютна несур'ёзна. Людзі забаўляюцца, троляць ўладу, жартуюць на гэтую тэму. Не бачу да гэтага сур'ёзнага стаўлення. Людзям падабаецца падымаць сабе настрой жартамі і тролінгам, чаму не? — рэзюмуе Уладзімір Кавалкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі