"Можа пад'ехаць супрацоўнік і растлумачыць". Улады — пра выбухі пад Гомелем
Спыталі ў мясцовых уладаў пра выбухі пад Гомелем
У ноч з 7 на 8 студзеня жыхароў Навабеліцкага раёна Гомеля і пасёлка Чонкі абудзіў моцны выбух.
"Бабах моцны быў з боку лесу на поўдзень ад Гомеля", — расказалі гараджане выданню "Флагшток".
А за дзень да гэтага быў чуваць гучны выбух у раёне вёскі Зябраўка.
Што гэта за выбухі? Еўрарадыё паспрабавала атрымаць інфармацыю ў мясцовых уладаў і сілавікоў.
“Можа, там нехта гуляў”
Пад выглядам занепакоенага жыхара пасёлка Чонкі (за некалькі кіламетраў на поўдзень ад Гомеля) перш за ўсё карэспандэнт Еўрарадыё звярнуўся з пытаннямі ў Гомельскі РАУС. Маўляў, чуваць выбухі, спаць не даюць.
Супрацоўнік на іншым канцы провада ўважліва нас выслухаў і прапанаваў сваю гіпотэзу:
— Можа, гэта былі петарды якія-небудзь? Феерверкі?
— Не, гэта быў вялікі, магутны выбух, — тлумачым яму.
— Ну добра, а дзе вы жывяце? Якая вуліца, нумар дома?
— А навошта вам мой адрас?
— Вы ж хочаце ведаць інфармацыю?
— Дык я ў вас проста цяпер пытаю.
— Я вам не магу падказаць, што гэта былі за гукі.
— А хто мне гэта растлумачыць?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.