Дземчанка прызнае, што гэтымі вучэннямі Беларусь усё ж "нагнятае сітуацыю". І таму Украіна працягвае ўмацоўваць мяжу. Ужо цяпер на беларуска-ўкраінскай мяжы выкапаныя процітранспартныя равы, выбудаваныя розныя загароды. Самыя небяспечныя напрамкі працягваюць мінаваць, каб прадухіліць прасоўванне тэхнікі.
"Пагроза спробаў правядзенняў мерапрыемстваў варожых ДРГ застаецца для Чарнігаўшчыны, Сумшчыны, Харкаўшчыны", — кажа Дземчанка.
МУС: на мяжы працуюць узмоцненыя патрулі
Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка кажа, што мяжа з Беларуссю добра ахоўваецца.
"Там працуюць узмоцненыя патрулі і ўладкоўваецца ўся неабходная інфраструктура: фартыфікацыйныя збудаванні, акопы, хованкі, агнявыя пазіцыі, загараджальны плот з калючым дротам. Кожны метр — пад прыдзірлівай увагай памежнікаў", — упэўнены міністр.
Версія: спроба адцягнуць увагу ад Курска
А можа, гэта спробы прымусіць Украіну вывесці свае войскі з Курскай вобласці? Такую здагадку выказаў эксперт Украінскага інстытута будучыні, экс-супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
Ён кажа, што ў жніўні, калі ўкраінскія войскі пачалі Курскую аперацыю, Расія націснула на Беларусь, каб Мінск пачаў сцягваць войскі да мяжы з Украінай.
"Гэта ўжо было, мы гэта ўжо праходзілі, і літаральна за тыдзень-два гэтая гісторыя сышла на нішто. <...> Я дапускаю, што гэта спроба зноў згуляць у такую гульню", — кажа Ступак.