У "камісію па вяртанні" прыйшоў першы зварот

Генпракуратура / sb.by
Генпракуратура / sb.by

У камісію па вяртанні беларусаў, якія выехалі за мяжу, першы зварот, паведаміла прадстаўніца Генпракуратуры Анжаліка Курчак.

"Першай напісала 35-гадовая мінчанка, якая з'ехала за мяжу ў кастрычніку 2020 года. Яна не паведаміла пра ўчыненыя правапарушэнні або злачынствы, а выказала толькі асцярогі з-за яе магчымай датычнасці да якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў", — заявіла Курчак.

Яна дадала, што жанчына не ўказала іншыя звесткі, неабходныя пры звароце, таму разглядаць яго пакуль што не будуць — пачакаюць, каб аўтарка звароту дапоўніла яго.

У Беларусі, як вядома, стварылі дзяржаўную камісію, якая будзе разглядаць звароты палітуцекачоў, якія хочуць вярнуцца на радзіму. У яе ўвашлі сілавікі і прапагандысты. Узначальвае яе генпракурор Андрэй Швед.

Ахвочым прапаноўваюць напісаць зварот, пакаяцца і, магчыма, кампенсаваць прычыненую шкоду ці панесці пакаранне.

Як паведаміў "Белсат", ліст у "камісію Шведа" напісала іх супрацоўніца Вольга Ярохіна. Прычым яна адзначыла, што не бачыць прычынаў у чымсьці раскайвацца.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі