Коміка Славу Камісаранку пачалі завочна судзіць у Мінску
У Мінску судзяць коміка Славу Камісаранку
У Мінскім гарадскім судзе 24 снежня пачаўся працэс па справе стэндапера Славы Камісаранкі. Расследаванне справы адбывалася ў парадку спецвытворчасці — гэта значыць, завочна. Адпаведна, і суд адбываецца без прысутнасці абвінавачанага.
Коміка вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — "паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367 КК), "абраза Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "распальванне варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК).
Вядзе працэс суддзя Анастасія Папко.
Слава Камісаранка — адзін з самых вядомых беларускіх стэндапераў. Ягонай "фішкай" у палітычных жартах стала характарыстыка "Чык-чырык" для Аляксандра Лукашэнкі.
Пасля 2020 года комік пакінуў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.