Навошта “Сумленныя людзі” заклікаюць беларусаў ісці і галасаваць — эфір
Алена Жываглод
Відэа ад “Сумленных людзей”, у якім беларусам прапаноўваецца прагаласаваць супраць усіх на так званых “выбарах” 2025 года, выклікала шмат крытыкі. Маўляў, хай сабе і “супраць усіх”, але ці трэба ўвогуле казаць, каб людзі ішлі на выбарчыя ўчасткі і “стваралі масавасць” для бэтэшнай карцінкі прапаганды... А потым яшчэ і выйшла нейкае непаразуменне з лічбамі праглядаў ды ўпадабанняў…
Як ствараўся ролік пра “галасуй супраць усіх” і ці сапраўды там закладзены заклік да беларусаў ісці на выбарчыя ўчасткі? Ці былі накруткі праглядаў, што не так з лічбамі пад ролікам і навошта было яго рэкламаваць? Ці ёсць чым пахваліцца са зробленага “Сумленнымі людзьмі” цягам 2024 года? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі", былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.